Архив новостей © Отдел по образованию Кричевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.03.2017

Бяспечнасць на першым месцы

ГУО «Ясли-сад №1г.Кричева»

Бяспечнасць на першым месцы.

Адной з гадавых задач нашай установы дашкольнай адукацыі на гэты навучальны год   з’яўляецца стварэнне неабходных умоў  для фарміравання  ў дашкольнікоў навыка асознаных бяспечных паводзін праз навучанне іх правілам пажарнай бяспекі. У вучэбнай праграмме дашкольнай адукацыі  сфармуляваны асноўныя палажэнні бяспекі жыццядзейнасці ў дашкольных установах. У ёй вызначаны таксама правілы пажарнай бяспекі для іх, сказана аб неабходнасці выпрацоўкі ў калектывах устаноў уменняў правільнага арыентавання ў складаных жыццёвых сітуацыях.

Пры фарміраванні навыкаў пажарнай бяспекі ў дзяцей  педагогі  яслей-сада  карыстаюцца самымі разнастайнымі формамі арганізацыі адукацыйнага працэссу. Прыярытэт аддаецца сумеснай дзейнасці выхавальніка і дзяцей,прычым як індывідуальнай рабоце з дзецьми, так и зносінам у падгруппах і групах, якія дазваляюць стымуляваць дзяцей да выказванняў, да сумеснага вырашэння праблемных сітуацый, пошуку найбольш рацыянальных спосабаў дзеяння ў экстрымальных сітуацыях. Найбольш эфектыўнымі і цікавымі былі  сюжэтна-ролевыя  і рэжысёрскія гульні “Служба выратавання”, “Пажарныя”, у якіх дзеці асвойвалі азы пажарнай бяспекі, знаёміліся з прафесіяй ратавальніка, а таксама гульні са спецыяльным міні-матэрыялам “Пажарная часць” “Пажарная машына”, дыдактычныя гульні “Складзі карцінку”, “Лясны пажар”, “Збяры пажарную машыну” і інш.

Педагогі на занятках з дзецімі па вывучэнню правіл  пажарнай бяспекі выкарыстоўваюць сучасныя адукацыйныя тэхналогіі: метад праектаў, праблемна-гульнявую тэхналогію, метады РТУ-ТРВЗ –тэхналогіі, даследчы метад навучання. Атрыманыя веды ўвасабляюцца ў творчаў дзеўнасці выхаванцаў – малюнках, вырабах. Для паспяховага асваення выхаванцамі праграммнага матэрыялу па раздзеле “Бяспечнасць жыццядзейнасці” ў группах аформлены куткі пажарнай бяспекі, дзе прадстаўлены разнастаўныя дыдактычныя гульні, дзіцячая мастацкая літаратура гэтага напрамку, сучасны наглядны матэрыял (ілюстрацыі, фотаздымкі, плакаты, малюнкі), размешчаны стэнд з актуальнай інфармацыяй для бацькоў.

Можна сказаць, што супрацоўнікі ўстановы дасягнулі галоўнага: дзеці не толькі ведаюць асноўныя правілы асабістай бяспекі, але і ўмеюць тлумачыць неабходнасць іх выкарыстання ў розных сітуацыях, вучацца берагчы сябе і навакольных.