Архив новостей © Отдел по образованию Кричевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.11.2018

Стварэнне ўмоў для папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы

ДУО “Яслі-сад № 2 г. Крычава”

З верасня 2018 навучальнага года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 2 г. Крычава” рэалізуецца работа па апорнай установе на тэму:“Стварэнне ўмоў для папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы”. У рамках рэалізацыі плана педагагічным калектывам нашай установы праводзіцца мэтанакіраваная работа па далучэнні выхаванцаў да культуры, традыцый, асаблівасцей быту беларускага народа, выкарыстанні беларускай мовы ў паўсядзённым жыцці.

У кастрычніку на базе нашай установы праходзіла метадычнае аб’яднанне ўсех старэйшых груп раёна, дзе прысутнічалі другія выхавальнікі ўсех дзяржаўных устаноў старэйшых груп. Для ўсіх прысутнічых выхавальнік дашкольнай адукацыі Скачкова Л.М. паказала занятак па адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” на тэму: “Бульбашы”. Дзеці далучаліся да беларускай нацыянальнай культуры. Занятак пачаўся з беларускай песні “Мой родны кут”, потом дзеці, апранутыя ў беларускія касцюмы, размаўлялі пра сваю краіну, слухалі цікавую гісторыю пра сваю Радзіму, чыталі вершы аб краіне на роднай мове, слухалі і прагаворвалі прыказкі, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, гаварылі, што можна прыгатаваць з бульбы. Таксама вялася гутарка чаму нас называюць бульбашамі. Потым па схеме дзеці вучыліся гатаваць страву беларускай нацыянальнай кухні - дранікі. На прыканцы занятку насмажанымі дранікамі частавалі гасцей.

Важным з’яўляецца выхаванне грамадзяніна з духоўнай прыхільнасцю да малой радзімы. Неабходна, каб дзеці адчулі ўнікальнасць свайго народа, ведалі яго культуру, традыціі. Мы спадзяёмся, што ўсё тое добрае, што мы пасеем у дзіцячых сэрцах, дасць свой плён у будучым.