Это важно! © Отдел образования, спорта и туризма Кричевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Это важно!

Аддзел па адукацыі Крычаўскага райвыканкама нагадвае ...

 

Паважаныя бацькі!

 

Аддзел па адукацыі Крычаўскага райвыканкама нагадвае, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская.

Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам.

Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

Пры пастаноўке на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў вызначэнні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі у рэгістраційна-кантрольныя формы уключаны рэквізіты, неабходныя для забеспячэння ўліку заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх на выбар мовы навучання ва ўстанове дашкольнай адукацыі («Инструкция о порядке ведения делопроизводства по административным процедурам в государственных органах, иных организациях», зацверджанная Пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 07.05.2009 № 39).

Аддзел па адукацыі Крычаўскага райвыканкама вывучаюць запыт бацькоў на адкрыццё групп дзяцей дашкольнага ўзросту з беларускай мовай навучання і выхавання.

У раене арганізуюць адукацыйны працэс

на рускай мове 11 устаноў дашкольнай адукацыі: ГУО “Яслі-сад № 1 г. Крычава”, ГУО “Яслі-сад     № 2 г. Крычава”, ГУО “Яслі-сад № 3 г. Крычава”, ГУО “Яслі-сад № 4 г. Крычава”, ГУО “Яслі-сад № 7 г. Крычава”, ГУО “Яслі-сад № 9 г. Крычава”, ГУО “Яслі-сад № 10 г. Крычава”, ГУО “Яслі-сад № 11 г. Крычава”, ГУО “Яслі-сад № 13 г. Крычава”, ГУО “Яслі-сад № 19 г. Крычава”, ГУО “Дзяцячы сад в. Красная Буда”, група дашкольнай адукацыі ў ГУО “Бельскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”;

на беларускай мове – 6 груп дашкольнай адукацыі ў ГУО “Бацвінаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”, “Касцюшкавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”, “Маляціцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”, “Сакольніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”; “Сычыкаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-начальная школа”.

Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі прапануем тэлефанаваць па наступным тэлефоне:

Крычаускі вучэбна-метадычны кабінет – 26-368.