Архив новостей © Отдел по образованию Кричевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.01.2019

Урачыстае адкрыццё будынка ДУА “Яслі-сад № 4 г. Крычава”

11 студзеня 2019 года прайшло ўрачыстае адкрыццё будынка дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 4 г. Крычава” пасля капітальнага рамонту.

Знамянальна, што менавіта ў Год малой радзімы Магілёўская вобласць у 2018 г. адсвяткавала сваё 80-годдзе. І ў гонар гэтага юбілею Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнка з рэзервовага фонду быў выдзелены адзін мільён рублёў на правядзенне капітальнага рамонту ясляў-сада ў Крычаве. Семсот тысяч рублёў было выдзелена з абласнога бюджэту.

Год вяліся рамонтныя работы, у якіх былі задзейнічаны будаўнічыя арганізацыі ДУКВП “Магілёўаблсельбуд”. На гэты час дзеткі, якія наведвалі яслі-сад № 4, былі размеркаваны па іншых дашкольных установах, да Сакольніцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа аддзелам па адукацыі райвыканкама быў арганізаваны падвоз дашкалят.

Праведзена вялікая работа. Сотні людзей працавалі, каб адрамантаваць гэты аб’ект і стварыць неабходныя ўмовы для выхаванцаў дашкольнай установы, зрабіць ім цудоўны падарунак.

І вось гэты момант настаў. Ва ўрачыстым мерапрыемстве бралі ўдзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення рэспуб­ліканскай грамадскай арганізацыі “Беларускі дзіцячы фонд” Андрэй Кунцэвіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Марачкава, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Пруднікава, прадстаўнікі абласной і раённай выканаўчай улады, грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў і, канечне, галоўныя віноўнікі ўрачыс­тасці – дзеткі, іх бацькі, педагогі.

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык павіншаваў ­удзельнікаў мерапрыемства, падкрэсліўшы, што гэта знамянальная падзея не толькі для Крычава і раёна, а і для вобласці. Ён уручыў дзіцячай установе падаруначны сертыфікат на 60 тысяч рублёў на набыццё дзіцячай мэблі.

Глава раёна Дзмітрый Бачкоў падзякаваў усім, хто набліжаў гэты святочны момант. Дзякуючы выдзеленым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, абласным выканаўчым камітэтам сродкам капітальны рамонт ясляў-сада праведзны. “Гэта – інвестыцыі ў нашу будучыню”, - падкрэсліў Дзмітрый Бачкоў. Ад раённай выканаўчай улады ўручаны падаруначны сертыфікат на тэхнічнае абсталяванне ясляў-сада № 4.

Загадчыца ясляў-сада № 4 Ніна Пазнякова ад імя калектыву, выхаванцаў і іх бацькоў падзякавала абласному і раённаму выканаўчым камітэтам, будаўнікам за такі цудоўны падарунак.

І вось ён, хвалюючы і чаканы момант. Права перарэзаць святочную стужку было прадастаўлена Дзмітрыю Харытончыку, Андрэю Кунцэвічу, Дзмітрыю Бачкову і Ніне Пазняковай.

Адрамантаваны і мадэрнізаваны будынак ясляў-сада № 4, які наведваюць 163 дзіцяці, уражвае сваёй утульнасцю, прыгажосцю. Канцэпцыя ясляў-сада – “Здаровы лад жыцця”. Для выхаванцаў тут створаны ўсе неабходныя ўмовы. Музычная і спартыўная залы, медыцынскі пакой і пакой выхавальніка-дэфектолага, новае гульнявое абсталяванне для юных гараджан, сучасная кухня… За ўсё гэта, а яшчэ за салодкія падарункі кожнаму дзіцяці ад абласнога ­аддзялення ГА «Беларускі дзіцячы фонд” выхаванцы ясляў-садка шчыра дзякавалі гас­цям песнямі, танцамі, падарункамі. Пад кіраўніцтвам выхавальнікаў яны падрыхтавалі відэаролік, у якім выказалі сваю вялікую ­ўдзячнасць Прэзідэнту Беларусі за такі цудоўны падарунак, “за гэты самы цудоўны домік”.

Усім дзякуй за падарунак дзетвары! Такім быў лейтматыў выступлення юных артыстаў, якія ў будучым стануць медыкамі і настаўнікамі, будаўнікамі і аграномамі, эканамістамі… А сёння гэта – юныя грамадзяне Беларусі, яе ­будучыня.