Архив новостей © Отдел по образованию Кричевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.06.2020

Завочная экскурсія “Гісторыка-культурныя помнікі малой радзімы”

ГУО "Ясли-сад 2 г. Кричева"

Кожны чалавек, прывязаны да сваёй малой радзімы. Ён павінен ведаць яе гісторыю і культуру. Наша задача-выхаваць у нашых дзецях пачуццё любові і прыхільнасці да роднага горада, і пачуццё гонару за яго хай нават і малыя дасягненні. Каб вырашаць дадзеную задачу-трэба самому педагогу ведаць гісторыю і культуру свайго горада.

У дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 2 г. Крычава” працягваецца рэалізавацца работа апорнай установы на тему: “Стварэнне ўмоў для папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы”. У рамках рэалізацыі плана намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці Бураковай І.А. была праведзена з педагогамі завочная экскурсія на тэму: “Гісторыка-культурныя помнікі малой радзімы”. Ірына Анатольеўна падрыхтавала і паказвала відэапрэзентацыю пра горад Крычаў. Такая форма выбрана нездарма, таму што 2018-2020 годы ў БеларусіабвешчаныГодам малой радзімы і галоўная задача завочнай экскурсіі - абудзіць і ўзмацніць цікавасць педагогаў да гісторыі свайго краю, не даць загінуць інфармацыі аб гістарычных падзеях сваёй малой радзімы. Прэзінтацыя была падзелена на блокі

Першы блок: “Гісторыя горада Крычава.”

Другі блок: “Сімвалы горада Крычава.”

Трэці блок: “Славутасці горада Крычава.”

Чацверты блок: “Людзі, якія ўславілі Крычаў!”

Пяты блок: “Прамысловасць Крычава.”

У кожным блоку ёсць не толькі пытанні, але і адказы на іх.

Педагогі абагульнілі і сістэматызавалі веды аб “Гісторыка-культурных помніках малой радзімы”. Яны павысілі свой прафесійны ўзровень, пашырылі кругагляд аб роднай краіне, горадзе, народзе, яго гісторыі, нацыянальных традыцыях.

Выхавалінікі старэйшых груп праводзілі гутаркі з дзецьмі пра знакамітых людзей нашага горада, знаёмілі з сімволікай горада Крычава, арганізавалі тэматычныя прагулкі на тэму: "Вуліцы бліжайшага акружэння", спецыяльна-арганізаваныя заняткі (лепка "Мы – ганчары", аплікацыя "Адзенне нашых продкаў"), завочную экскурсію: "Славутасці горада Крычава".