Архив новостей © Отдел по образованию Кричевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.04.2017

Рознабаковае развіццё дзяцей – шлях да поспеху ў будучыні.

З кожны годам жыццё прад’яўляе ўсё больш высокія патрабаванні не толькі да нас , дарослых,але і да дзяцей: няўхільна расце абўём ведаў, якія ім трэба засвоіць, і гэты працэсс павінен быць не механічным, а асэнсаваным. Цяпер патрэбны людзі, якія ўмеюць прымаць нестандартныя рашэнні, творча думаць, таму мы ў нашай ўстанове дашкольнай адукацыі - яслях-садзе №1 г.Крычава – выкарыстоўваем творчы падыход да засваення дзецьмі ведаў, розныя формы работы з выхаванцамі, якія падтрымліваюць іх цікавасць да навучання і развіцця.

Мы стараемся дапамагчы кожнаму малому раскрыцца, а яго бацькам – убачыць увесь спектр магчымасцей і нават сферу будучых интарэсаў іх дзяцей. Гэта магчыма дзякуючу арганизацыі адукацыйных паслуг на платнай аснове. Так , у гэтым навучальным годзе ў нашай установе былі адкрыты адукацыйныя паслугі па хареаграфіі і дзіцячым ручным ткацтве. Ахоплены такімі паслугамі ўсе выхаванцы сярэдняй і старэйшай групп.

Заняткі з дзецімі ў дзіцячым садку пабкудаваны ў гульнявой форме і не стомны для дашкольнікаў. Займаючыся дзіцячым ручным ткацтвам, малыя асвойваюць розныя тэхнікі пляцення і аплікацыі, вучацца працаваць з рознымі матэрыяламі, камбінаваць іх, развіваюць свае творчыя і інтэлектуальныя здольнасці. Ткацтва спрыяе развіццю ўвагі, памяці, мыслення і трэніроўцы дробнай маторыкі, каардынацыў рухаў, рыхтуе рукі да пісьма. Заняткі танцамі спрыяюць актыўнаму развіццю музычнага слыху дзіцяці, фарміраванню першых танцавальных навыкаў, развіццю каардынацыў рухаў, а таксама раскрыццю мноства іншых талентаў.

Усе дзеці нараджаюцца, каб быць паспяховымі.