Архив новостей © Отдел по образованию Кричевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.05.2017

Размаўляем па – беларуску разам

Мілагучная, чыстая, звонкая… Менавіта такой мы ведаем нашу родную  мову. А стала яна такой дзякючы нам, носьбітам, і толькі з-за нас яна можа страціць сваю веліч і прыгажосць. Многія паэты і пісьменнікі нашай краіны заклікаюць беларусаў да захавання таго адзінага непарушнага, што засталося нам у спадчыну ад бацькоў і прадзедаў, свайго маўлення. У яслях-садзе №1 г. Крычава праводзіцца  работа па далучэнні дзяцей да моўнай спадчыны беларусаў.

Большую частку ўражванняў чалавек выносіць са свайго дзяцінства. Гэтыя ўражванні застаюцца з ім на ўсё жыццё. Адзін з найважнейшых набыткаў дзцяці – авалоданне роднай мовай як сродкам зносін і пазнання навакольнай рэчаіснасці. Дашкольны ўзрост лічыцца найбольш спрыяльным у гэтым плане.

У группы нашай установы дашкольнай адукацыі набыта адпаведная дзіцячая літаратура. Распрацаваны шэраг памятак, парад для бацькоў на роднай мове, кансультацый для бацькоў па захаванні роднай мовы. Мы заклікаем бацькоў і дзяцей гаварыць па – беларуску дома. З бацькамі і дзецьмі арганізоўваецца сумесная разнабаковая дзейнасць. Праводзяцца сумесныя святы (“Свята ўраджаю. Багач”, “Яблачны Спас”, ) экскурсіі, інсцэніруюцца беларускія казкі на роднай мове, ідзе знаёмства з мастацкай літаратурай на беларускай мове і інш.

Для развіцця маўлення дзяцей сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту выкарыстоўваюцца таксама камунікатыўныя гульні, якія далучаюць іх да народнай спадчыны, развіваюць звязнае маўленне, фантазію, выхоўваюць пачуццё калектывізму.

Мова тоіць у сабе шмат чараўніцтва, шмат невядомых таямніц. Вучыцеся, фантазіруйце, шукайце. І тады вам адкрыецца не толькі цуд мовы, але і цуд мыслення, цуд пазнання, цуд жыцця.