Архив новостей © Отдел по образованию Кричевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.04.2019

“Жавароначкаў вітаем”

ГУО «Ясли – сад № 3 г. Кричева»

Правядзенне беларускіх народных свят ў  дзяржаўнай установе адукацыi “Яслі-сад № 3 г.Крычава”  існуе даўно і стала добрай традыцыяй. На працягу многіх гадоў выхаванцы прымаюць удзел ва мерапрыемствах, прысвечаных святам  Калядам,Масленіцы. Сёлета вырашылі не адступаць ад традыцыі і разам з музычным кiраўнiком, выхаванцамі і выхавацелямі  падрыхтавалі і правялі цудоўнае  фальклорнае свята “Жавароначкаў вітаем”.

Выхаванцы  разам з Гаспадаром і Гаспадыняй сустрэлі гэта свята песнямі, вершамi, гульнямі, вялі размовы пра птушак.Дзеці даведаліся, што аб пачатку новага вітка прыроднага абуджэння першымі абвяшчалі птушкі.Таму і першае свята новага цыкла абнаўлення павінна быць прысвечана міфічным прадвеснікам – птушкам.

Трэбаадзначыць, што на мерапрыемстве  гучала родная  мова з вуснаў не толькі дарослых, але і выхаванцаў. А напрыканцы свята ўсе ўдзельнікі частаваліся  гарбатай, выпечанымі  птушачкамі.