Архив новостей © Отдел по образованию Кричевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.04.2019

“Каб мова родная гучала”

Абласны этап рэспубліканскага фестывалю педагагічных ідэй

“Каб мова родная гучала”

 “Ты выткана дзіўна, родная мова…” Гэтыя словы М.Танка сталі асноўнай ідэяй абласнога этапу рэспубліканскага фестывалю педагагічных ідэй “Каб мова родная гучала”, які праходзіў з 16 па 18 красавіка ў Магілеўскім абласным інсцітуце развіцця адукацыі.

Родная мова гучала ва ўсіх выступленнях удзельнікаў фестывалю, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі раёнаў вобласці.

На фестывалю наш раён 17 красавіка прадставілі Жлоба Н.А., загадчык, і Марчанко І.С., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ГУА “Яслі-сад № 3 г. Крычава” аўтарскай метадычнай распрацоўкай тэматычнага тыдню па папулярызацыі беларускай мовы ва ўстанове дашкольнай адукацыі і інтэрактыўнай інтэлектуальнай гульнёй-віктарынай “Пытанні дзеда Барадзеда”.

Мэта гульні-далучэнне педагогаў да роднай мовы, культурных традыцый і гісторыі беларускага народу.

Удзельнікі фестывалю малі магчымасць прыймаць актыўны ўдзел ў гульні.

Усі прысутнічыя, як адзін, пранікліся прыгажосцю роднай мовы і адчуваннем гонару за сваю малую радзіму, дакрануліся да чагосці роднага, ласкавага, пяшчотнага!

Напрыканцы удзельнікам уручылі сертыфікаты аб удзеле ў фестывалю.