Архив новостей © Отдел по образованию Кричевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.04.2019

Беларускамоўны дзень у дзіцячым садзе

ГУО «Ясли – сад № 10 г. Кричева»

Каб быць патрыётам краіны вельмі важна ведаць сваю родную мову. Каб гучала родная мова ў дзіцячым садку, патрэбна на ёй размаўляць і дарослым, і выхаванцам.

Кожны чацвер у нашай установе дашкольнай адукацыі праводзіцца беларускамоўны дзень. У гэты дзень ўсе мерапрыемствы адбываюцца на беларускай мове.На занятках выхаванцы чуюць беларускую мову, вучацца самі называць на роднай мове розныя прадметы, вымаўляць ветлівыя словы. У мастацка-маўленчай дзейнасці выкарыстоўваюцца творы беларускай дзіцячай літаратуры.У ходзе беларускiх гульняў педагогi з дзецьмі замацоўваюць веды аб родным горадзе, маюць магчымасць размаўляць па-беларуску.

У старэйшай групе выхавальнік дашкольнай адукацыі Карагодава Р.А. з маленства прывівае сваім выхаванцам любоў і пашану да свайго роднага краю, культуры, роднай мовы, фарміруе уяўленні дзяцей аб прадметах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі (ткацтва, ганчарства, саломапляценне), цікавасць да гісторыі Беларусі, яе мінулага і цяперашняга. Выхоўвае цікавасць да народнай творчасці, беражлівыя адносіны да рэчаў нашай спадчыны, любоў да сваёй Радзімы, пачуццё гонару за яе талентавітых майстроў.