Архив новостей © Отдел по образованию Кричевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.05.2019

Гадуем беларусаў-патрыётаў…

ГУО "Детский сад № 2 г. Кричева"

У кожнага рэгіёна Белаpyci ёсць свая гісторыя, спадчына, знойдуцца тыя каштоўнасці, знаёмства з якімі дазволіць сфарміраваць у дзіцяці пачуццё любові да сваёй малой радзімы.

З мэтай удасканалення дзейнасці ўстановы адукацыі па раздзелу вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі "Сацыяльна-маральнае і асобаснае развіццё дзяцей», выхавальнікам старэйшай группы "А" Арэндарук Нінай Анісімаўнай быў рэалізованы даследчы праект прысвечаны году малой радзімы: "Мая малая радзіма – горад Крычаў".

Ніна Анісімаўна выкарыстоўвала ў рэалізацыі праекта спецыяльна- арганізаваныя заняткі (лепка "Мы – ганчары", аплікацыя "Адзенне нашых продкаў"), экскурсіі: "Мы памятаем і шануем…", "Славутасці горада Крычава", так сама праводзіла гутаркі пра знакамітых людзей нашага горада, знаёміла з сімволікай горада Крычава, арганізавала тэматычную прагулку на тэму: "Вуліцы бліжайшага акружэння", выставу сумесных малюнкаў бацькоў і дзяцей: "Тут я нарадзіўся, тут я жыву", "Прырода роднага краю".

Выхавальнікам была арганізавана экскурсія, дзе дзеці з цікавасцю пазнаёміліся з асаблівасцямі гістарычных пабудоў свайго горада – Палацам Пацемкіна, яго інтэр’ерам, пашырылі ўяўленні аб народных рамёствах, прыродных асаблівасцях свайго рэгіёна.

Шмат уражанняў засталося ў дзяцей ад наведвання мемарыяла ў в. Прудок, створанага ў памяць аб загінуўшых ваеннапалонных у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Педагогі нашай установы ўпэўненыя, што выхаванне маленькіх патрыётаў пачынаецца з самага блізкага і знаёмага для іх – роднага дома, вуліцы, установы дашкольнай адукацыі, роднага горада. Азнаямленне з родным горадам вельмі важна для дзяцей – яно нясе пазнавальную, духоўна-маральную, прыродаахоўную функцыю.

Найпрыгажэйшы горад над Сожам – гэта мая малая радзіма!