Архив новостей © Отдел по образованию Кричевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

04.11.2019

Родная мова, цудоўная мова!

ГУО «Ясли – сад № 1 г. Кричева»

Родная мова, цудоўная мова! 
Ты нашых думак уток і аснова! 
Матчын дарунак ад самай калыскі, 
ты самацветаў яскравая іскры. 
Уладзімір Дубоўка

Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да роднай мовы і размаўляць на ёй. Яны мала чуюць беларускую мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.

І каб прывіць цікавасць да роднай мовы,на прыканцы кастрычника ў нашай установе дашкольнай адукацыі адбыўся тыдзень беларускай мовы . На працягу пяці дзён дзеці разам з выхавальнікамі дашкольнай адукацыі чыталі і слухалі казкі, вучылі вершы, спявалі песні на беларускай мове, адгадвалі загадкі, малявалі любімых герояў беларускіх казак, гулялі ў народныя гульні.

Яскравым заканчэннем беларускага тыдня стала вясёлае казачнае прадстаўленне «У восеньскім лесе». Абыякавых да такога прадстаўлення не было. Дзеці апынуліся ў цудоўным свеце яскравай, мілагучнай роднай мовы, усе вельмі стараліся размаўляць толькі на беларускай мове, змаглі адкрыць у сабе акцёрскія здольнасці.

Учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на “трасянцы”, а заўтра адкрыеш для сябе чыстую літаратурную мову.

Родная мова — бясцэнны скарб, якім трэба ганарыцца і шанаваць.