Архив новостей © Отдел по образованию Кричевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.01.2020

«Дзень беларускай мовы»

ГУО «Ясли – сад № 11 г. Кричева»

Кожны чалавек павінен ведаць традыцыі і мову свайго народа, павінен умець спяваць свае народныя песні, шанаваць народныя танцы, ведаць, як з веку ў век праходзілі святы ў нашым краі, любіць свае родныя мясціны, сваю Радзіму — Беларусь. Таму мы добра ўсвядомілі, што чым больш нацыянальнага ў выхаванні дзяцей, тым мацней і духоўна багацей будзе наша нацыя. З мэтай фарміравання любові да роднай мовы кожны чацвер мы праводзім «Дзень беларускай мовы».

Педагогі далучаюцьвыхаванцаў да беларускай мовы, знаемяць іх з правільным беларускім маўленнем, якое ажыццяўляецца як на спецы- яльна арганізаваных занятках, так і ў свабоднай дзейнасціпраз гульні.

Ступень авалодання як роднай, так і другой мовай у дзіцячым узросце ў многім залежыць ад таго, наколькі поўна і правільна дзіця засвоіла іх на пачуццёвым узроўні. Пачуццё роднай мовы набываецца ў працэсе штодзённых зносін з іншымі людзьмі. Менавіта выхавальнік павінен весці размову з дзецьмі на працягу ўсяго працоўнага дня толькі на беларускай мове. У дашкольным узросце вельмі важна выхаваць любоў да роднай мовы праз гульні пры вывучэнне прыроды роднага краю, яе гісторыі.