Архив новостей © Отдел по образованию Кричевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2020

Тыдзень роднай мовы

ГУО «Ясли – сад № 11 г. Кричева»

Традыцыйна, у рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, у дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 11 г.Крычава” прайшоў тыдзень роднай мовы. Ведаць родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам сваёй краіны і годным яе грамадзянінам.

На пратягу тыдня ў нашай дашкольнай установе, адбывалася шэраг мерапрыемстваў прысвечаных Мiжнароднаму дню роднай мовы: аформлены кніжныя выставы, праводзіліся заняткі  на беларускай мове, дзеці малявалі героеў з твораў беларускіх пісьменнікаў. Была праведзена экскурсія ў беларускую хатку, а у канцы тыдня выхаванцы старэйшай группы узялі ўдзел у забаве “На вячоркі да бабулі”.

Так сама, выхаванцы слухалі дзіцячыя песенькі на беларускай мове, разглядалі ілюстрацыі беларускіх народных касцюмаў, беларускіх узораў, ляпілі гарлачыкі, свістулькі , інсцэнавалі «казку на фартуху» на беларускай мове «Курка Рабка».

Увазе бацькоў прапанаваны парады «Восем крокаў на сустрач беларускай мове», арганізавана выстава мастацкай літаратуры беларускіх пісьменнікаў «У свеце казкі».