Архив новостей © Отдел по образованию Кричевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

31.03.2020

Жыццё-каштоўны дар

ГУО «Ясли – сад № 1 г. Кричева»

“Маленькім грамадзянам-вялікія правы”. Пад такой назвай пачаўся цыкл заняткаў па прававой тэматыцы ў яслях-садзе. Што ж гэта за слова такое-“права”-і навошта яно патрэбна чалавеку? Атрымаць адказы на гэтыя пытанні выхаванцам дапамагае педагог-псіхолаг Наталля Аляксандраўна Салаўёва. У ходзе цікавых, пазнавальных гутарак дзеці даведаліся, што права-гэта тое, што чалавек хоча і можа рабіць без шкоды для іншых людзей. Мэтай правядзення заняткаў было патлумачыць дзецям, што кожны чалавек мае права на жыццё і здаровае развіццё, што дзяржава клапоціцца пра сваіх маленькіх грамадзян. Дзеці даведаліся, якія цяжкасці ўзнікаюць у жыцці людзей з інваліднасцю, вычыліся гумманасці, добразычлівасці, суперажыванню. Педагог-псіхолаг адзначыла вялікую каштоўнасць жыцця: “ Якое гэта шчасце- жыць і радавацца жыццю! У кожнага сваё жыццё. Пра тое, каб яго зберагчы, клапоцяцца бацькі, выхавальнікі, міліцыянеры і іншыя людзі. Ніхто і ніколі не мае права пазбавіць чалавека жыцця”

Такія практыка-арыентаваныя мерапрыемства з дзецьмі служаць павышэнню іх прававой дасведчанасці, прававой культуры і прававой абароненасці.