Архив новостей © Отдел по образованию Кричевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

28.10.2020

ГУО «Сокольничский УПК д/с - сш»

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сакольніцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа” з´яўляецца апорнай установай па краязнаўстве.

Вялікую падтрымку ў краязнаўчай і пошукавай рабоце з вучнямі аказвае школьны музей. Тут праходзяць заняткі, экскурсіі, сустрэчы.

24 кастрычніка 2020 года ў школьнам музеі для вучняў 1-4 класаў прайшла экскурсія "Гісторыя роднай вёскі". Дзеці даведаліся, якім было даваеннае жыццё ў вёсцы, як ствараўся калгас, як развівалася адукацыя ў вёсцы Сакольнічы.

Даведаліся вучні і пра тое, як змагаліся вяскоўцы з фашыстамі ў час Вялікай Айчыннай вайны, як аднаўлялі калгас пасля вайны, дзе і як вучыліся тады вясковыя дзеці.

Пачулі навучэнцы і пра тых людзей, якія сваімі працоўнымі поспехамі праслаўлялі сваю малую радзіму – Сакольнічы.

Гаварылі дзеці і пра тое, чым жыве вёска сёння.