Архив новостей © Отдел по образованию Кричевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.12.2020

«Мы ўсе такія прыгожыя – беларусы і беларусачкі!»

ГУО «Ясли – сад № 2 г. Кричева»

У дзяржаўнай установе адукацыі “Яслі-сад № 2 г. Крычава” рэалізуецца работа па апорнай установе на тэму: “Стварэнне ўмоў для папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы”. У рамках рэалізацыі плана педагагічным калектывам нашай установы праводзіцца мэтанакіраваная работа па далучэнні выхаванцаў да культуры, традыцый, асаблівасцей быту беларускага народа, выкарыстанні беларускай мовы ў паўсядзённым жыцці.

Кожны тыдзень у чацверг праводзяцца заняткі, гульні, размовы на беларускай мове. У сярэдняй групе выхавальнік дашкольнай адукацыі Васільева Святлана Сяргееўна паказала занятак па адукацыйнай вобласці “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” на тэму: “Беларускі нацыянальны касцюм”.

Занятак пачаўся з беларускай песні “Мая Краіна”, потом дзеці, апранутыя ў беларускія касцюмы, размаўлялі пра беларускі нацыянальны касцюм дзяўчынак і хлапчукоў, чыталі вершы аб краіне на роднай мове, слухалі і прагаворвалі прыказкі, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні.

Гулялі ў гульні: “Упрыгож кашулю”, дзеці ўпрыгожвалі кашулю выразаную з паперы элементамі беларускага арнаменту. Гульня “Ручнік, ручнічок, аберажы наш лубок” пабуджала выхаванцаў да самастойнага абыгрывання забаўлянкі, жаданне расказваць вершаваныя радкі.

Знаёмства дашкольнікаў з роднай краінай -працэс працяглы і складаны. Ён не можа праходзіць ад выпадку да выпадку. Станоўчага выніку можна дасягнуць толькі сістэматычнайпрацай.

Мы і далей будзем нястомна вывучаць багацце сваёй краіны. Любіць нашу Радзіму, ганарыцца ёю!