Архив новостей © Отдел по образованию Кричевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.02.2021

Свята Калядкі

Свята Калядкі

Святкі, або, як іх яшчэ называюць, Святыя вечары - гэта зімовае народнае свята, якое пачынаецца на Каляды і доўжыцца цэлых два тыдні, да самага Вадохрышча. У Калядныя вечары ўладкоўваліся ў Беларусi святочныя гулянні - хадзілі па дварах натоўпам, спявалі велічальныя песні, у якіх славілі гаспадароў, жадалі ім добрага здароўя, багатага ўраджаю. Усе з нецярпеннем чакалі прыходу калядоўшчыкаў з іх Каляднымi гульнямi. Людзі верылі, што да каго яны зойдуць, той двор у новым годзе удачлівы будзе, з дастаткам і прыбыткам.

19 студзеня 2021 года ў ДУА «Яслі-сад №9 г. Крычава» пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка Сiльчанка Вольгі Аляксандраўны ў сярэдняй групе з мэтай знаёмства дзяцей з беларускім святам Каляды, беларускай народнай творчасцю і традыцыямі роднага краю адбылася музычная забава «Прыйшла Каляда !».

Прыбраныя ў беларускія народныя касцюмы дзеці былі не толькі гледачамі, але і непасрэднымі ўдзельнікамі. У госцi к гаспадарам прыходзiлi калядоушчыкi: Зорканоша, Музыка, Механоша, Павадыр з Мядзведзем,Цыганка, Каза . Яны спявалi песнi з вiншаваннямi і пажаданнямi дабрабыту i шчасця гаспадарам , вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, ладзілі вясёлыя переплясы. Свята дало дзяцям незабыўныя ўражанні. Яно атрымалася вясёлым, шумным і відовішчным. Гаспадары былі шчодрыя: частавалі гасцей прысмакамі.

Удзельнічаючы ў такіх мерапрыемствах, дашкольнікі далучаюцца да беларускай культуры і традыцый. Гэта з'яўляецца неад'емнай часткай духоўна-маральнага выхавання.