Архив новостей © Отдел по образованию Кричевского райисполкома
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.11.2022

Тыдзень беларускай мовы

 Тыдзень беларускай мовы

 

«З любоўю да роднага слова» - пад такім дэвізам у перыяд            з 8 па 11 лістапада 2022 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Дзiцячы сад № 4 г. Крычава» прайшоў тыдзень беларускай мовы.

Кожны дзень тыдня быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі і меў сваю тэматычную назву. Дзецям другой малодшай групы паказалі беларускія народныя казкі. Выхаванцы сярэдняга                        iстарэйшага дашкольнага узросту прымалiўдзел у квэст-гульне «Ветлівыя словы» i экскурсіi-падарожжы «Мой край завецца Беларуссю…».

Далучэнне дзіцяці да культуры беларускага народа і роднай мовы - асноўная тэма консультацый і гутарак з бацькамі выхаванцаў, якія з задавальненнем далучыліся да правядзення мерапрыемства і размаўлялі з педагогамі і дзецьмі на роднай мове.